Лучы́на — тонкая адшчэпленая палоска з драўніны. Даўжыня дасягала аршына (71 сантыметр). Выкарыстоўвалася для асвятлення жылля, як сродак распальвання вогнішча.

Рабілася лучына з хвоі, бярозы, асіны, дуба і іншых дрэў. Прадмет замацоўваўся ў размешчаным пад комінам-дымаходам лучніку. Лучына выкарыстоўвалася ў сялянскім побыце да пачатку ХХ стагоддзя, ёй таксама карысталіся ў гады нямецкай акупацыі Беларусі (1941—1944).

Лучына шырока адлюстравана ў песнях, прымаўках, параўнаннях. Беларускі пісьменнік Янка Лучына (Іван Неслухоўскі) сваім псеўданімам сімвалізаваў духоўную лучнасць творчасці з беларускім народам і яе асветніцкую ролю. Казімір Кастравіцкі і Алег Бембель абралі сабе псеўданімы «каганец» і «зніч».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Прадметы побыту Катэгорыя:Крыніцы святла