Філіп Фрэно (; ) — амерыканскі паэт, публіцыст і журналіст, якога часта называюць «паэтам Амерыканскай рэвалюцыі».
Належвў да літаратурнага аб’яднання «Хартфард Уітс», члены якога адлюстроўвалі культурны кансерватызм адукаваных класаў. Але Фрэно быў праціўнікам перажыткаў і абраў дэмакратычны, ліберальны шлях. Паэт увабраў у сябе новыя хваляванні еўрапейскага рамантызму. Яго паэзія заставалася непераўзыдзенай аж да «амерыканскага Рэнесансу» 1820-х гадоў.
Біяграфія Маючы карані гугенота, Фрэно змагаўся ў радах міліцыі на франтах Вайны за незалежнасць. У 1780 годзе ён трапіў у палон і знаходзіўся ў турме на борце англійскіх караблёў, дзе ледзь не памёр, але сям’я здолела вызваліць яго. Напісаная ім паэма «Брытанскі карабель-турма» з’яўляецца горкім абвінавачваннем жорсткасці брытанцаў, якія жадалі «заліць зямлю крывёю». Гэты і іншы творы часоў рэвалюцыі, у тым ліку «Вечныя вытокі», «Амерыканская свабода», «Палітычнае літанне», «Кансультацыя апоўначы», «Маналог Джорджа III», прынеслі яму вядомасць.
На працягу жыцця Філіп Фрэно выдаваў шэраг часопісаў, поўных роздуму аб вялікай мэце дэмакратыі. Калі Томас Джэферсан дапамог яму ў 1791 годзе арганізаваць баявую антыфедэралісцкую «Нацыянальную газету», Фрэно праявіў сябе як ваяўнічы рэдактар, адданы дэмакратычным ідэалам.
Яго папулярныя вершы, што друкаваліся ў газетах для сярэдняга чытача, праслаўлялі амерыканскія ідэі. У вершы «Ватасць тытуню» распавядалася пра гэту расліну, галоўную апору паўднёвай эканомікі. Верш «Збан рому» славіў алкагольны напой Вест-Індыі, ключавы тавар маладога амерыканскага гандлю. Звычайныя амерыканскія характары былі галоўнымі дзеючымі асобамі ў вершы «Лоцман Гатэрас», а таксама ў вершах аб шаманскіх лекарах і напышаных евангелістах.
Фрэно валодаў звычайным размоўным стылем, але мог таксама ўзняцца да ўдасканаленага неакласічнага лірызму ў вершах, якія траплялі ў анталогіі, як напр. «Напой з дзікага мёду» (1786), які абуджае ўспамін аб салодка-пахучым тутэйшым шрабе.
Крыніцы
Літаратура Спанкэрэн К. Ван. Нарыс аб амерыканскай літаратуры / Перакл. В. і Л. Калабан. — Інфармацыйнае агенцтва Злучаных Штатаў, [б.г.]
Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты ЗША