Сяргей Фядосавіч Любчук (, Дзівін — , ) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1978).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1940 годзе ў Дзівіне. Вучыўся ў Дзівінскай сярэдняй школе (1946—1956). Скончыў Брэсцкае музычнае вучылішча, затым Беларускую кансерваторыю (1965).

З 1960 года выкладчык, кіраўнік аркестра сярэдняй школы № 34, саліст-баяніст Беларускага тэлебачання і радыё ў Мінску. З 1965 года ў Брэсце: кіраўнік аркестра народных інструментаў і выкладчык музычнага вучылішча, кіраўнік народнага ансамбля песні і танца «Брастчанка» электра-механічнага завода, з 1980 года мастацкі кіраўнік народнага ансамбля песні і танца «Вярзеце» Палаца культуры аблсаўпрофа.

Аўтар фантазіі на тэмы беларускіх народных песень для баяна з аркестрам народных інструментаў, рамансаў, песень (у т.л. «Шла дзяўчына з яру», «Прывітальная», «Светлячкі Чарнобыля», «Песня пра Вярзеце»), «Элегіі» для хору a capella, музыкі да спектакляў абласнога тэатра лялек, апрацовак і пераважанняў для аркестра народных інструментаў і народных хароў.

Памёр у Брэсце ў снежні 2024 годаvb.by.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кампазітары Беларусі