«Размова» () — псіхалагічны дэтэктыўны фільм рэжысёра Фрэнсіса Форда Копалы, які выйшаў на экраны ў 1974 годзе. Карціна, лейтматывам якой з’яўляецца тэматыка параноі, якая панавала ў ЗША ў гады Уотэргейцкага скандалу. Галоўную ролю выканаў Джын Хэкмен.
Фільм прынёс рэжысёру «Залатую пальмавую галіну» (другі раз Копала атрымаў тую ж узнагароду праз пяць гадоў за драму «Апакаліпсіс сёння»), а ў 1995 годзе стужка ўключаная ў Нацыянальны рэестр фільмаў. Стужка была намінаваная на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Лепшы фільм года», аднак Копала прайграў самому сабе, атрымаўшы гэтую ўзнагароду за «Хроснага бацькі 2».
Зноскі
Катэгорыя:Фільмы Фрэнсіса Форда Копалы