Падшыпнікавы праезд — праезд у Заводскім раёне Мінска. Можа быць названы ў гонар аднаго з суседніх заводаў. Уяўляе сабой трохвугольнік вакол адзінага дома (№ 9) на гэтым праездзе унутры сектара ў межах вуліц Грэкава, Васняцова, Куляшова і СурыкаваЗгодна Картам Яндэкс. Мае скрыжаванні з 1-м і 3-м Дзіцячым завулкам.

Цікавыя факты Тровугольная форма праезду робіць яго ўнікальным дарожным элементам горада. Адзіны дом праезду, д. 9 быў узведзены ў 1970 г. архітэктарам А.С. Раманоўскай як будынак пад яслі-сад № 290, з 2000-х гг. будынак перапланаваны ў офісны Паводле дадзеных архітэктурнай базы Рhotobuildings, цяпер там знаходзіцца ветэрынарная клініка "Доктар ВетВетеринарная клиника Доктор Вет на Подшипниковом в Минске". Севярын Квяткоўскі у сваім творы "Каларадская пушча" мае адсылкі да Падшыпнікавага праезду:

"Дзяржы. Ідзі на дасмотр. Стой! Які-які адрас? Падшыпнікавы праезд? Там ужо ніхто не жыве, заліла яго даўно. Ідзі, знойдзеш Марыну Іванаўну на свадзьбе. У нас іх альбо ў «Турысьце» гуляюць, альбо ў «ДК МАЗ»... Мікалаіч, дзяржы, хай правераць, што за Марына Іванаўна Петрушкевіч з былога Падшыпнікавага праезда 3СЕВЯРЫН КВЯТКОЎСКІ. КАЛАРАДСКАЯ ПУШЧА, ЧАСТКА І. Порт «Чыжоўка», раздзел 1".

Крыніцы

Спасылкі

Падшыпнікавы праезд на АТО.ВУ Падшыпнікавы праезд ў базе Геадзэн Падшыпнікавы праезд ў архітэктурнай базе Рhotobuildings Падшыпнікавы праезд на Оpenalfa.com

Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)