Франц Боп (; ) — нямецкі мовазнавец. Член Прускай акадэміі навук (з 1822), замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук (1853), прафесар Берлінскага ўніверсітэта (1821—1864).

Навуковая дзейнасць Заснавальнік параўнальна-гістарычнага вывучэння індаеўрапейскіх моў і параўнальнага мовазнаўства.

Даследуючы марфалагічную структуру слоў у санскрыце, прыйшоў да высновы аб граматычным падабенстве гэтай мовы са старажытнымі мовамі Еўропы, што дазволіла ўявіць першасную структуру граматычных формаў (найперш дзеяслоўных) у гэтых мовах («Сістэма спражэння ў санскрыце ў параўнанні з грэчаскай, лацінскай, персідскай і германскімі мовамі», 1816).

У 1833—1849 гадах выпускамі выходзіла яго «Параўнальная граматыка санскрыту, зенду, грэчаскай, лацінскай, літоўскай, гоцкай і нямецкай моў». Аўтар «Крытычнай граматыкі санскрыту» (1834). Выдаў шэраг старажытнаіндыйскіх тэкстаў і перакладаў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Мовазнаўцы Германіі