Радзіма — беларуская газета Глускага раёна Магілёўскай вобласці, заснаваная 7 лістапада 1939 г пад назвай «Камунар Глушчыны». Пазней, да атрымання цяперашняй назвы, выходзіла пад назвамі «Сцяг калектывізацыі», «Сацыялістычная вёска» і «Сцяг РадзімыЗгода звестак, апублікаваных на сайце газеты ». Выходзіць на беларускай і рускай мовах у г. Глуск па аўторках і пятніцахРадзіма // База «СМІ Беларусі». Мае свой сайт і старонкі ў шэрагу сацыяльных сетак.
Вядомыя асобы Сяргей Іванавіч Грахоўскі, (вядомы паэт, першы карэспандэнт газеты ў 1930 г.)
Радыёпраграма «Голас Глушчыны» Інфармацыі пра мясцоваем радыёвяшчанне захавалася ў свабодным доступу мала. Вядома, што рэдакцыя знаходзілася ў адным будынку з рэдакцыяй газеты, а рэдактарам была Таццяна Генадзеўна ЛукашэвічГлусское районное радио // База «СМІ Беларусі». Была спроба захаваць запіс мясцовага радыё, якая не мела поспехуЗніклы запіс пад назвай «Районное радио Глуск». 30 ліпеня 2015 г. новы закон «Аб электасувязі» забараніў СМІ перадаваць свае частоты іншым СМІ, аМінінфарм РБ у пісьме № 08-01-07/1097 ад 7.12.2015 падлумачыў, што Белтэлерадёкампанія не можа больш даваць эфір рэгіянальным праграмам радыёвяшчанняС нового года без «Голаса Глушчыны» // Газета Радзіма, 27.12.2015. 28 снежня прагучаў апошні выпуск перадачы «Голас Глушчыны». Акрамя яе спынілі дзейнасць яшчэ 20 радыёпраграм Магілёўскай вобласці, а раённыя навіны пачалі перадаваць на Радыё «Магілёў»Згодна паведамленню на старонцы Укантакце суполкі «Радиоинформ». Да 2017 г. кожны чацвер у 16:30 на частаце 96.4 FM выходзіла перадача «Местное время. Глуск», з 2017 г. навіны Глускага раёна Радыё «Магілёў» пачало трансліраваць разам з навінамі іншых раёнаўСлушайте «Местное время» // Газета Радзіма, 20.01.2017.
Крыніцы
Спасылкі Сайт газеты Старонка УКантакце Старонка на Аднакласніках Тэлеграм канал Газета на сайцё "Белкіёск"
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Глускі раён