Уі́льям Джонс (; 28 верасня 1746, Лондан, Брытанская імперыя — 27 красавіка 1794, Калькута, Брытанская імперыя) — брытанскі філолаг, усходазнавец, перакладчык. Член Лонданскага і Эдынбургскага каралеўскіх таварыстваў. Лічыцца заснавальнікам параўнальна-гістарычнага мовазнаўства.

Біяграфія Вучыўся ў школе Хэраў. У 1764 годзе скончыў Універсітэцкі каледж у Оксфардзе. Пасля заканчэння ўніверсітэта шэсць гадоў зарабляў выкладаннем і перакладамі, але хутка стаў вядомы як філолаг-усходазнавец. У 1770—1773 гадах вывучаў юрыспрудэнцыю. Працаваў акружным суддзёй ва Уэльсе, затым жыў у Парыжы. У 1783 годзе атрымаў прызначэнне ў вярхоўны суд Бенгаліі ў Калькуце, дзе заснаваў Бенгальскае азіяцкае таварыства, арганізацыю, якая вітала вывучэнне ўсіх аспектаў індыйскага жыцця. Памёр ад захворвання печані.

Крыніцы

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мовазнаўцы Катэгорыя:Мовазнаўцы Вялікабрытаніі