Баварскі Лес (; ) — складкава-глыбавы крышталічны хрыбет на паўднёвым усходзе Германіі.

Даўжыня каля 90 км, вышыня да 1121 м (г. Эйнёдрыгель). Паверхня згладжаная, з асобнымі завостранымі вяршынямі. Паўночна-ўсходнія схілы адносна пакатыя, паўднёва-заходнія стромка спадаюць да даліны р. Дунай. Да вышыні 800 м укрыты ялова-букавымі, вышэй — ялова-піхтавымі лясамі.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Лясы Катэгорыя:Горныя хрыбты паводле алфавіта Катэгорыя:Горы Германіі Катэгорыя:Геаграфія Баварыі