Э́ржэбэт Ба́тары (таксама Лізавета БатарыАснарэўскі Я. Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI—XVIII стагоддзяў. — Ridero, 2021. — ISBN 978-5-0056-1132-1.; , , ; 7 жніўня 1560, Ньірбатар, Каралеўства Венгрыя — 21 жніўня 1614, Чахціцкі замак, Каралеўства Венгрыя) — венгерская графіня з роду Батары, пляменніца Стэфана Баторыя, сумна вядомая масавымі забойствамі служанак і маладых дзяўчат. Маштаб гэтых злачынстваў і асабістая віна Батары застаюцца прадметам спрэчак гісторыкаў.

Згадваецца ў Кнізе рэкордаў Гінэса як жанчына-забойца з найбольшай колькасцю ахвяр. Разам з тым арганізацыя падкрэслівае, што яе біяграфія настолькі абрасла легендамі, што гістарычныя факты цяжка аддзяліць ад выдумкі, а колькасць ахвяр застаецца спрэчнай.

Біяграфія

Раннія гады Яе бацькамі былі Дзьёрдзь Батары і Ганна Батары. Яны паходзілі з дзвюх галін адной сям'і — Батары. Ганна Батары была сястрой будучага караля Польшчы Стэфана Баторыя і дачкой палаціна Венгрыі Іштвана IV.

Эржэбэт правяла дзяцінства ў замку Эчэд. У 1570 годзе яе бацькі дамовіліся з Урсулай Каніжаі пра будучы шлюб дзяцей. 8 мая 1575 года пятнаццацігадовая Эржэбэт выйшла замуж за дваццацігадовага Ферэнца Надашдзі; вяселле адбылося ў Варанне (цяпер Вранаў-над-Топляў у Славакіі). У якасці шлюбнага падарунка муж падараваў Эржэбэт Чахціцкі замак у славацкіх Малых Карпатах, які ў той час быў маёмасцю імператара.

У 1578 годзе Ферэнц Надашдзі быў прызначаны камандуючым венгерскімі войскамі ў вайне супраць турак. Ён шмат часу праводзіў у ваенных паходах супраць Асманскай імперыі і быў вядомы пад мянушкай «Чорны бей». У час яго адсутнасці Эржэбэт займалася кіраваннем вялікімі сямейнымі ўладаннямі. У 1602 годзе Ферэнц Надашдзі канчаткова выкупіў Чахціцкі замак у караля Рудольфа II у вечнае валоданне.

У студзені 1604 года Ферэнц Надашдзі памёр, і Эржэбэт засталася ўдавой. Паколькі іх сын Павел быў яшчэ непаўналетнім, яна працягвала кіраваць значнымі ўладаннямі сям’і.

Меркаваныя забойствы

Дакладны час, калі пачаліся меркаваныя злачынствы, невядомы. Прынята лічыць, што гэта адбылося паміж 1585 і 1610 гадамі. У пачатку XVII стагоддзя распаўсюдзіліся чуткі пра жорсткае абыходжанне са служанкамі і смерці маладых дзяўчат у яе ўладаннях. У сакавіку 1610 года палацін Венгрыі Дзьёрдзь Турза, дзейнічаючы з волі караля Венгрыі Мацяша II, распачаў расследаванне справы Батары. У 1610—1611 гадах былі апытаныя 317 сведкаў, аднак большасць паказанняў грунтавалася на чутках. Паводле Венгерскага нацыянальнага архіва, расследаванне не выявіла сведкі, які мог бы надзейна пацвердзіць, што Батары асабіста здзейсніла прыпісаныя ёй шматлікія забойствы. Лічба ў 650 ахвяр паходзіла з паказання адной сялянскай дзяўчыны, якая сама не была сведкай гэтых забойстваў.

Затрыманне і прысуд 29 снежня 1610 года людзі Дзьёрдзя Турзы прыбылі ў Чахціцэ і затрымалі Батары. Пры гэтым яны не знайшлі прадметаў ці месца, якія маглі б служыць доказам забойства некалькіх соцень дзяўчат. Яе бліжэйшых слуг дапытвалі, у тым ліку з ужываннем катаванняў, і некалькіх з іх неўзабаве пакаралі смерцю. Сама Эржэбэт перад судом не паўстала і прысуду ёй не вынеслі. Яе ізалявалі ў Чахціцкім замку, дзе яна заставалася да смерці ў жніўні 1614 года.

Пазнейшыя сведчанні Шырока вядомы аповед пра тое, што Батары нібыта забівала дзяўчат і купалася ў іх крыві дзеля захавання маладосці, не сустракаецца ў дакументах расследавання пачатку XVII стагоддзя. Ён быў апублікаваны толькі ў 1729 годзе езуітам Ласла Турацы і пазней стаў адной з асноўных частак легенды пра «Крывавую графіню». Менавіта гэтая пазнейшая легенда ў значнай ступені сфарміравала вобраз Батары ў масавай культуры.

Дзеці Паводле звестак пра сям’ю Надашдзі, у Эржэбэт і Ферэнца нарадзілася пяць або шэсць дзяцей. Дарослага ўзросту дасягнулі Ганна, Кацярына і Павел; Урсула і Андраш памерлі ў дзяцінстве, прычым Андраш — у пачатку 1603 года. Дакладныя даты нараджэння большасці дзяцей невядомыя.

Гл. таксама Графіня (фільм, 2009)

Літаратура Lengyel Tünde, Várkonyi Gábor. Báthory Erzsébet. Egy asszony élete. — Budapest, 2010.

Катэгорыя:Постаці Венгрыі Катэгорыя:Батары Катэгорыя:Нарадзіліся ў медзье Сабальч-Сатмар-Берэг