Гуандун — правінцыя на поўдні Кітайскай Народнай Рэспублікі. Гуандун знаходзіцца на поўдзень ад гор Наньлін на ўзбярэжжы Паўднёва-Кітайскага мора і мяжуе са спецыяльнымі адміністрацыйнымі раёнамі Ганконг (Сянган) і Макао, а таксама з правінцыямі Гуансі, Хунань, Цзянсу, Фуцзянь і Хайнань. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі — горад Гуанчжоў. Гісторыя, культура і мова (дыялект) правінцыі Гуандун даволі моцна адрозніваюцца ад іншых раёнаў краіны (гл. кантонскі дыялект). За апошнія гады Гуандун стаў адной з найбольш эканамічна развітых правінцый Кітая.

Геаграфія У рэльефе — чаргаванне гор вышынёй да 1922 м і нізінных раўнін. На нізінах сярэдняя тэмпература студзеня ад 8 °C да 16 °C, ліпеня — 26—28 °C. Ападкаў 1200—2000 мм за год. Густая сетка рэк. Радовішчы каменнага вугалю, руд вальфраму, марганцу, сурмы. Апрацоўваецца каля 50 % тэрыторыі.

Сельская гаспадарка Штогод збіраюць 2—3 ураджаі. Асноўная культура — рыс (каля 70 % плошчаў), а таксама цукровы трыснёг, алейныя (арахіс, соя, кунжут, камелія, тунг, трапічныя эфіраносы), пладовыя культуры, джут, рамі, сізаль і інш. Шаўкаводства. Рыбалоўства і рыбагадоўля. Жывёлагадоўля (цяглавая буйная рагатая жывёла, свінні). Птушкагадоўля.

Літаратура

Катэгорыя:Правінцыі Кітая