Себасцьян Жазэ дэ Карвалу э Мелу Памбал () — партугальскі дзяржаўны дзеяч, найбольш значны прадстаўнік асветнага абсалютызму ў Партугаліі. Граф Аейрас (1755), маркіз Памбал (1770).

Біяграфія Напачатку на дыпламатычнай службе. З 1750 года — міністр замежных спраў, з 1756 года — прэм’ер-міністр пры каралю Жазэ I [1750—77]. Упарадкаваў фінансы, школьную, судовую і ваенную справы, абмежаваў дзейнасць інквізіцыі, увёў рэлігійную талерантнасць, садзейнічаў аднаўленню Лісабона пасля землетрасення 1755 года. Дамогся выгнання з Партугаліі і яе калоній езуітаў (1759). Каб вызваліць краіну з-пад залежнасці ад брытанскага гандлю, спрыяў гандлю Партугаліі з яе калоніяй Бразіліяй. У 1773 годзе скасаваў рабства ў Партугаліі і даў індзейцам Бразіліі намінальна роўныя правы з партугальцамі. Рэформы Памбала суправаджаліся абмежаваннем правоў дваран і царквы на карысць цэнтралізацыі дзяржаўнай улады. У 1777 годзе пры каралеве Марыі I [1777—1816] праціўнікі Памбала дамагліся яго адстаўкі і скасавання яго рэформ.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Дыпламаты Партугаліі