Ян Алёйзы Матэ́йка (; ,  — , ) — польскі мастак.

Жыццяпіс

Нарадзіўся дзевятым з адзінаццаці дзяцей у сям'і Матэйкаў. Маці памерла рана і старэйшы брат Францішак меў глыбокі ўплыў на адукацыю Яна Матэйка. У 1852 годзе, калі яму было 14 гадоў, Матэйка пачаў навучацца ў Кракаўскай Акадэміі мастацтваў. Яго настаўнікамі былі сярод іншых Войцех Карнэлі Сатлер (Wojciech Korneli Sattler) і Уладзіслаў Лушкевіч (Władysław Łuszczkiewicz). Яшчэ тады Ян Матэйка меў сур'ёзныя праблемы з вачамі, але нягледзячы на гэта ён лічыўся адным з самых таленавітых вучняў акадэміі. Пасля заканчэння акадэміі ў 1858 годзе Матэйка быў два гады вучням Германа Абшутца (Hermann Anschütz) ў Мюнхене. З 1859 па 1860 гады мастак працаваў у Вене з Крысціянам Рубенам (Christian Ruben), вярнуўся ў Кракаў і ў 1873 годзе заняў пасаду дырэктара Акадэміі мастацтваў.

У Матэйка і яго жонкі Тэадоры было пяцёра дзяцей, самая малодшая дачка памерла незадоўга пасля нараджэння.

Творы

нумарназвадата напісанняпамерызнаходзіццаілюстрацыя 1. Станьчык 1862 120 × 88 cм Нацыянальны музей у Варшаве 90px 2. Казанне Скаргі 1864 224 × 397 cм Каралеўскі замак у Варшаве 90px 3. Польшча — год 1863 1864?1879 232 cм Музей Чартарыйскіх у Кракаве 90px 4. Рэйтан 1866 282 × 487 cм Нацыянальны музей у Варшаве 90px 5. Люблінская унія 1869 298 × 512 cм Любельскі музей у Любліне 90px 6. Стэфан Баторый пад Псковам 1872 322 × 545 cм Каралеўскі замак у Варшаве 90px 7. Астраном Капернік, размаўляе з Богам 1873 225 × 315 cм Калегіум новага Ягелонскага універсітэта 90px 8. Усталяванне звона Жыгімонта 1874 94 × 189 cм Нацыянальны музей у Варшаве90px 9. Смерць караля Пшэмысла II 1875 Galeria Nowoczesna w Zagrzebiu 90px 10. Бітва пад Грунвальдам 1878 426 × 987 cм Нацыянальны музей у Варшаве 90px 11. Пруская дань 1880-82 388 × 875 cм Нацыянальны музей у Кракаве 90px 12. Ян III Сабескі пад Wiedniem 1883 Ватыканскі музей90px 13. Wernyhora 1883-84 290 × 204 cm Нацыянальны музей у Кракаве 90px 14. Залажэнне акадэміі Lubrańskiego у Познані 1886 Нацыянальны музей у Познані 90px 15. Касцюшка пад Рацлавіцамі 1888 450 × 890 cм Нацыянальны музей у Кракаве 90px 16. цыкл Dzieje cywilizacji w Polsce 1888 17. Прыход хрысціянства 1889 79 × 120 cм Нацыянальны музей у Варшаве 90px 18. Канстытуцыя 3 мая 1891 247 × 446 cм Каралеўскі замак у Варшаве 90px

Крыніцы

Спасылкі (бел.) Ян Алазій Матэйка (Jan Matejko) ў Юркавым куточку (бел.) Матэйка (Jan Matejko) Ян Алазiй (1838—1893) (польск.) Біяграфія і галерэя прац

Катэгорыя:Мастакі Польшчы