Ян Павел I (Albino Luciani) — Папа Рымскі (26 жніўня — ). Біяграфія Першы папа, які ўзяў падвойнае імя, падкрэсліваючы гэтым свой намер працягваць справу аднаўлення царквы, пачатую яго папярэднікамі, Яна XXIII і Паўла VI. Адмовіўся ад традыцыйнай каранацыі на плошчы Св. Пятра, прыняўшы толькі палій, знак пастырскай місіі. Першы папа, які паходзіў з рабочай сям’і. За сваё прыязнае стаўленне да людзей і за шчырую ўсмешку быў названы «папай усмешкі».
Пасля 33 дзён пантыфікату раптоўна памёр у Ватыкане, пахаваны ў саборы Св. Пятра.
Крыніцы
Спасылкі Ян Павел I на сайце Ватыкана Біяграфія на сайце фонду Яна Паўла I
Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Патрыярхі Венецыі