Есіль — карта Казахстана () — горад у Казахстане, цэнтр Есільскага раёна Акмолінскай вобласці. Размешчаны на правым беразе ракі Ішым. Вузел чыгуначных ліній на Астану, Карталы, Аркалык.
Гісторыя Заснаваны ў 1939 годзе. З 22 кастрычніка 1955 года цэнтр Есільскага раёна. З 1958 года рабочы пасёлак, з 1963 года — горад. У 1970—1988 і 1990—1997 гадах уваходзіў у Тургайскую вобласць. На падставе рашэння выканкама Акмалінскага абласнога савета дэпутатаў працоўных ад 21 лютага 1958 года № 9/12 населены пункт Есіль Кызылсускага сельскага савета аднесены да катэгорыі рабочага пасёлка.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Казахскай ССР ад 3 красавіка 1963 года пасёлак Есіль аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.
Насельніцтва
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Акмолінскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Есільскага раёна (Акмолінская вобласць) Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1939 годзе