Парасонік (Lepiota) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства шампіньёнавыя.

Апісанне Пладовае цела — шапка на ножцы дыяметрам 2—13 см, яйцападобная або званочкавая, потым распасцёртая, са шматлікімі лускавінкамі. Пласцінкі свабодныя, белыя. Ножка цыліндрычная, з нерухомым кольцам, выш. да 12 см. Споры бясколерныя, гладкія. Ядавітыя, ёсць ядомыя.

Пашырэнне Каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў зонах з трапічным і субтрапічным кліматам. На Беларусі 7 відаў. Найбольш вядомыя парасонікі: парасонік востралускаваты (Lepiota acutesquamosa), парасонік грабеньчаты (Lepiota cristata), парасонік дробнашчытападобны (Lepiota clypeolaria). Трапляюцца ў лясах, парках, сярод травы з чэрвеня па кастрычнік.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Роды грыбоў Катэгорыя:Шампіньёнавыя