Міхаіл Аляксеевіч Іваноў (,  — ) — беларускі кампазітар.

Біяграфія Скончыў Мінскі музычны тэхнікум (1931). У 1931—38 гадах загадчык музычнай часткі Беларускага ТРАМа, адказны сакратар аргкамітэта Саюза кампазітараў БССР.

Працаваў пераважна ў жанры песні, раманса (пісаў на вершы Я. Купалы, М. Багдановіча). Аўтар аперэты «Зарэчны барок» на лібрэта А. Жаўрука і А. Ушакова (з С. Палонскім, паст. 1940, Тэатр музычнай камедыі БССР), музыкі да спектакляў «Новы горад» І. Бурскага (1932) у Беларускім ТРАМе і «Шлях далёкі» М. Шастакова (1934) у Тэатры юнага гледача БССР.

У 1941—42 гады артыст аркестра Мінскага гарадскога тэатра. Аўтар дзіцячай оперы «Мухамор» на лібрэта В. Таўлая паводле аднайменнай казкі М. Танка (1943).

У 1944 годзе рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1988 годзе.

Літаратура

Катэгорыя:Кампазітары Беларусі