Мікалай Рэй (; , мяст. Жураўна каля г. Галіч, Украіна — паміж 8.9. і 4.10.) — польскі пісьменнік, першы з вядучых прадстаўнікоў рэнесансавай літаратуры ў Польшчы.

Біяграфія

Вучыўся ў Скальбмежы, Львове, Кракаўскім універсітэце (1517-19). Служыў сакратаром пры двары ваяводы А. Тэнчынскага (1525-30), дэе пазнаёміўся з ідэямі Рэфармацыі і стаў кальвіністам. Асеў на вёсцы, але актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, выступаў на сеймах 1540-42, 1558-59, 1569 гадоў.

Большасць твораў напісаў на ўзор сучаснай яму замежнай літаратуры, але запазычаную форму насычаў актуальным польскім зместам. Першы з буйных твораў Мікалая Рэя — сатырычны дыялог «Кароткая гутарка паміж трыма асобамі: Панам, Войтам і Плябанам» (1543) — звязаны з праграмай палітычнага шляхецкага руху «Экзекуцыя» за ўраўнаванне шляхты ў правах з магнатамі. Пратэстанцкія перакананні антыкаталіцкія і антыцаркоўныя матывы знайшлі адлюстраванне ў драме «Купец» (1549), зборніку пропаведзей «Пастыла» (1557). Спробы паказаць вобраз ідэальнага чалавека — у вялікай (10 тыс. вершаў) дыдактычна-алегарычнай паэме «Сапраўдны паказ жыцця пачцівага чалавека» (1558) і празаічнай кнізе «Зярцала» (1568). Паводле аўтара, гэта ідэал не толькі добрага сем’яніна, ветлівага гаспадара, але і шляхціца-грамадзяніна. Мікалай Рэй таксама напісаў зборнікі сатырычных эпіграм «Звярынец» і жартоўных вершаў, анекдотаў, баек «Забаўныя гісторыі» (абодва 1562). Мова яго твораў жывая, багатая, крыху грубаватая, блізкая да народнай.

Лічыцца «бацькам польскай літаратуры», таму што ён быў адным з першых польскіх паэтаў, які пісаў на польскай мове, а не на латыні.

Крыніцы

Літаратура Wilczak T. Studia nad twórczością Mikołaja Reja. Poznań, 1975 Podgorska T. Komizm w twórczości Micołaja Reja. Wrocław, 1981.

Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Драматургі Польшчы Катэгорыя:Паэты Польшчы Мікалай