Марцін Мікалай Караль Радзівіл (, мястэчка Цімкавічы Слуцкага княства, цяпер у Капыльскім раёне, Мінская вобласць — , ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, арганізатар навукі, даследчык-алхімік.

З роду Радзівілаў. Сын Яна Мікалая.

Крайчы ВКЛ у 1723—1752, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1737.

3 1729 ардынат клецкі. Арганізаваў лабараторыі, праводзіў даследаванні па фізіцы, медыцыне, хіміі, захапляўся алхіміяй.

Верагодна, душэўна захварэў. Паводле сведчанняў сучаснікаў, верыў у перасяленне душ, намерваўся перайсці ў іўдаізм, дзеля чаго пачаў вывучаць іўрыт, завёў гарэм, абвінавачваўся ў гвалтах і забойствах. У 1748 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас перадаў Марціна Мікалая Радзівіла пад апеку Гераніму Фларыяну Радзівілу, які трымаў яго пад вартай у Белай і Слуцку; пазней апеку пераняў Міхал Казімір Радзівіл.

Упершыню ажаніўся з Аляксандрай Бялхацкай, з якой меў дачку Антаніну і сына Юзафа Мікалая, у другім шлюбе з Мартай Трамбіцкай меў сыноў Міхала Гераніма, Дамініка, Якуба і Антонія Мікалая.

Літаратура Хадыка А. Беларускаму Фаўсту 305 гадоў… http://agroecotour.com/ru/articles/36-history/68-faust-305 Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007.

Спасылкі

Марцін Мікалай Катэгорыя:Крайчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Вучоныя Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Марцін Мікалай