Станіслаў Вільгельм Радзівіл (, — , у баі пад Малінам ва Украіне) — расійскі і польскі ваенны дзеяч.
Біяграфія
З роду Радзівілаў. Сын Антонія Вільгельма.
Пасля смерці бацькі ў 1904 годзе стаў уладальнікам Давыд-Гарадоцкай ардынацыі, прыняў расійскае падданства. Стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі.
Удзельнік руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў, 1-й сусветнай вайны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) добразычліва адносіўся да беларускага нацыянальнага руху. У сакавіку 1917 года вітаў з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Адзін з заснавальнікаў польскай Нацыянальна-кансерватыўнай партыі ў Петраградзе (кастрычнік 1917), сакратар арганізацыі партыі ў Мінску. У лютым 1919 года ўступіў у 3-і полк уланаў у складзе Літоўска-беларускай дывізіі. Ад’ютант Вярхоўнага галоўнакамандуючага польскай арміяй Юзафа Пілсудскага. Загінуў у баі на Украіне.Деревня Маньковичи (Брестская область): Последний владелец, Кароль Радзивилл, после освобождения из большевицкого плена, уехал в ЮАР
Літаратура Шышыгіна-Патоцкая, К. Нясвіж і Радзівілы / К. Шышыгіна-Патоцкая. — Мн.: Беларусь, 2007. Каралёнак У. Заснаванне Давыд-Гарадоцкай ардынацыі і сваяцкія сувязі яе ардынатаў // ? — С. ?. Список членов Минского общества сельского хозяйства . ... на 1 декабря 1914 года. — Типография Я. А. Гринблата, [1914?]. — 40 с.
Станіслаў Вільгельм Катэгорыя:Пахаваныя ў крыпце Радзівілаў Катэгорыя:Кавалерысты Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Члены Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі