Расі́чка (Digitaria) — род кветкавых раслін сямейства .
Назва Навуковая назва роду паходзіць ад — «палец», что ставіцца да размяшчэння галінак суквецця ў многіх відаў расічак.
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травы вышынёй 10—80 см. Сцёблы моцна галінастыя каля асновы, прамастойныя або ляжачыя, часта чырванаватыя. Лісце лінейна-ланцэтнае. Агульнае суквецце — прамы колас з 2—20 пальчата сабраных коласападобных галінак на верхавінцы сцябла. Плод — зярняўка.
Арэал
Налічвае каля 350 відаў, пашыраных ў трапічных і субтрапічных (пераважна ў Афрыцы) і часткова ва ўмерана цёплых абласцях. На тэрыторыі Беларусі 4 віды, трапляюцца на пясках, па берагах вадаёмаў, як пустазелле на палях.
Таксанамія
Сінонімы
Віды Тыпавы вид — Digitaria sanguinalis. Род уключае каля 260 відаў. Некаторыя з іх:
Выкарыстанне
Кармавыя, пераважна пашавыя расліны, некаторыя віды культывуюць у Паўднёва-Усходняй Азіі як збожжавыя злакі. Выкарыстоўваюць для барацьбы з эрозіяй, для замацавання пяскоў, насыпаў, стварэння газонаў. Салома расічкі прыдатная на выраб паперы, цыновак, кошыкаў і інш.
Літаратура
Спасылкі Праект «Архив природы России»
Энциклопедия Белгородской области Digitaria (Росичка) // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Просавыя