Пераход праз Кваркен — паход рускай арміі па лёдзе Батнічнага заліва (праз праліў Кваркен і ў двух іншых месцах заліваЭнциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона (Б)) на Шведскі бераг у сакавіку 1809 года падчас руска-шведскай вайны 1808—1809 гадоў.
Ход падзей Пасля заваявання Фінляндыі рускімі Швецыя яшчэ захоўвала свае баяздольныя войскі і ў любы момант магла перайсці ў контратаку. Таму імператар Аляксандр I вырашыў перанесці баявыя дзеянні на тэрыторыю Швецыі. Было сфарміравана тры карпусы, адным з якіх быў корпус Барклая дэ Толі. Яму прадпісвалася рухацца па лёдзе Батнічнага заліва ад Вааса да Умеа. У аперацыі планавалася задзейнічаць да 30 тыс. салдат. Сучаснікі ставіліся да гэтай задумы скептычна, так як 60 вёрст — гэта больш сутачнага пераходу. Салдаты маглі трапіць у мяцеліцу, лёд мог выкрыцца. У працэсе падрыхтоўкі экспедыцыйны корпус быў скарочаны ў дзесяць разоў і склаў каля 3,5 тыс. салдат. Войскі былі забяспечаныя 10-дзённым запасам сухароў і 4-дзённым — фуражу; абозаў узята не было, толькі патронныя скрыні на палазах і сані для адвозу параненых. былі прыцягнуты Лейб-Грэнадзёрскі, Тульскі і Полацкі мушкецёрскія палкі, тры сотні казакоў, 8 гармат. Войска было падзелена на 2 калоны: на чале з Філісавым і Бергам.
Пераход пачаўся ў 5 гадзін раніцы . Мароз дасягаў -15 градусаў, аднак надвор’е было ціхае. Салдатам даводзілася часта спыняцца на адпачынак. Лёд быў няроўны з-за таросаў. За 12 гадзін удалося прайсці 40 вёрст і дасягнуць астравоў Хольмён і Гадэн. Затым быў 6-ці гадзінны адпачынак. Пасля паўночы войска зноў рушыла ў паход і да раніцы дасягнула Умеа. Захопленыя гандлёвыя судны былі неадкладна пушчаныя на вогнішчы для абагравання. Шведскі камендант Грыпенберг маючы ў тры разы менш сіл не адважыўся на бой і дамовіўся аб здачы Умеа і ўсёй Вестра-Ботніі. Барклай дэ Толі ўступіў у горад Умеа. Рускія войскі планавалі рушыць на Стакгольм, аднак заключанае на Аландскіх астравах перамір’е прадпісвала вяртанне назад у Вааса. Барклай дэ Толі аддаў распараджэнне пра адпачынак на некалькі дзён і рушыў у зваротны шлях.
З трохтысячнага корпуса страты склалі каля двухсот чалавек, пераважна ад марозу.
Памяць У памяць аб пераходзе была заснавана Медаль «За пераход на Шведскі бераг».
Крыніцы
Літаратура Ниве П. А. Русско-шведская война 1808—1809 гг. С.-Петербург, Военная Типография. 1910. Гл. XII
Спасылкі Переход через Кваркен Катэгорыя:Сакавік 1809 годаКатэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:1809 год у Фінляндыі Катэгорыя:1809 год у Швецыі Катэгорыя:1809 год у Расійскай імперыі