Дэмпфер (ад глушыцель) — прыстасаванне для гашэння (паглынання, заспакаення) шкодных ваганняў у машынах, механізмах, прыладах, канструкцыях.
Падзяляюцца на фрыкцыйныя (заспакойваюць ваганні пераўтварэннем энергіі ваганняў у работу трэння, якое ствараецца паміж элементамі дэмпферу) і дынамічныя (змяняюць частату ўласных ваганняў сістэмы адносна частаты вонкавых сіл, каб папярэдзіць рэзананс); паводле канструкцыі — на механічныя, гідраўлічныя (напрыклад, поршні ў вязкіх асяроддзях), пнеўматычныя, электрамагнітныя і інш. Выкарыстоўваюцца ў рухавіках унутранага згарання, аўтаматычных рэгулятарах і вымяральных прыладах (гідраўлічныя і пнеўматычныя), у электрычных машынах (у выглядзе шпуль індуктыўнасці, рэзістараў), у мнагаструнных музычных інструментах (калодачкі або планкі, абклееныя лямцам, для спынення ваганняў струн) і інш. Літаратура
Катэгорыя:Механізмы