Юрый Васілевіч Заслаўскі, па нараджэнні Астрожскі () — валынскі князь.

Сын Васіля Фёдаравіча Астрожскага «Краснага» і Ганкі Іванаўны Ямонтаўны Падбярэзскай. Паміж 1463 і 1496 гадамі ён прыняў тытул Заслаўскага, ад атрыманага праз падзел бацькоўскай спадчыны з братам Іванам Васілевічам Астрожскім горада Заслаў.

Быў жанаты з княгіняй Соф’яй Варварай, паходжанне якой невядомае. Меў траіх дзяцей: Андрэя Юр’евіча Заслаўскага, Івана Юр’евіча Заслаўскага і Марыну Юр’еўну Заслаўскую. Стаў пачынальнікам магнацкага роду Заслаўскіх гербу Баклай (не блытаць з Заслаўскімі Гедымінавічамі).

Крыніцы

Літаратура Наталя Яковенко, Українська шляхта з кінця XIV до середини XVII століття. Волинь і Центральна Україна. — Київ, 2008. ISBN 966-8978-14-5 Józef Wolff. Kniaziowie Litewsko-Ruscy od końca czternastego wieku. — Kraków, 1895.

Катэгорыя:Заслаўскія Катэгорыя:Астрожскія