Таццяна Дзмітрыеўна Арлова (нар. , ) — беларускі тэатразнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1969).
Біяграфія Скончыла БДУ (1959). Выкладчык БДУ (з 1972). Даследуе пытанні сучаснага беларускага тэатральнага мастацтва. Аўтар манаграфіі «Ты і я» (1969) пра надзённыя праблемы тэатра, эцюдаў пра акцёраў «Купалаўцы» (1985), праблемных артыкулаў, творчых партрэтаў майстроў беларускага тэатра, радыёцыкла пра гісторыю і сённяшні дзень беларускага тэатра. Аўтар 17 кніг і больш за 200 навуковых публікацый.
Літаратура
Катэгорыя:Тэатразнаўцы Беларусі