Пралін — гетэрацыклічная амінакіслата, у якой α-амінагрупа ўваходзіць у склад другаснага аміна і ўтварае піралідынавы гетэрацыкл, а не застаецца свабоднай першаснай амінагрупай, як у большасці іншых амінакіслот. Існуе ў двух аптычна ізамерных формах — L і D, а таксама ў выглядзе рацемата.
L-пралін — адна з дваццаці пратэінагенных амінакіслот. Багаты пралінам асноўны бялок злучальнай тканкі — калаген. У складзе бялкоў атам азоту ў малекуле праліну не звязаны з атамам вадароду, такім чынам, пептыдная групоўка X-Pro не можа быць донарам вадароду пры фармаванні вадароднай сувязі. Валодаючы канфармацыйна цвёрдай структурай, пралін моцна выгінае пептыдны ланцуг. Участкі бялкоў з высокім утрыманнем праліну часта фармуюць другасную структуру поліпралінавай спіралі II тыпу. Крыніцы
Катэгорыя:Амінакіслоты