Арнольд Брэшыянскі, таксама Арнальда Брэшыянскі (, ; ) — італьянскі палітычны і царкоўны рэфарматар. Вучань П’ера Абеляра.

У 1137 годзе ўзначаліў барацьбу жыхароў Брэшыі супраць епіскапа — сеньёра горада. Рашэннем Латэранскага сабора 1139 года выдвараны з Італіі. За крытыку духавенства выгнаны з Францыі, Цюрыха. Вярнуўшыся ў Рым (1145), удзельнічаў у кіраванні Рымскай рэспублікай (1143—55), створанай у выніку антыпапскага паўстання, выступіў як ідэолаг барацьбы рымлян за захаванне рэспублікі, пазбаўленне духавенства ўласнасці і свецкай улады. Паводле распараджэння папы пакараны смерцю. Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Ератыкі