Акатышы — трывалыя, аднароднага саставу і аднолькавага памеру абпаленыя шарыкі з дробнай пылападобнай жалезнай руды ці танказдробненага канцэнтрату. Атрымліваюць пры акатванні. Бываюць неафлюсаваныя і афлюсаваныя (з дабаўкай флюсу). Жалезарудныя акатышы змяшчаюць 57—69 % жалеза ў форме аксідаў, выкарыстоўваюцца ў доменнай вытворчасці; металізаваныя (30—95 % адноўленага жалеза) у вытворчасці якаснай сталі.

Літаратура

Катэгорыя:Вытворчасць сталі