Абезвугляроджванне — памяншэнне колькасці вугляроду ў паверхневых слаях сталяў і сплаваў пры награванні ў асяроддзі кіслароду ці вадароду. Пагаршае ўласцівасці матэрыялаў. Дрэнны ўплыў абезвугляроджвання змяншаюць награваннем матэрыялаў у ахоўным асяроддзі ці ў вакууме, скарачэннем часу ўздзеяння тэмпературы і інш. Абезвугляроджаны слой здымаюць механічным спосабам ці адпалам у аднаўляльных газавых сумесях. Абезвугляроджванне карыстаюцца для паляпшэння ўласцівасцяў металаў і сплаваў, у якіх вуглярод — непажаданы дамешак (напрыклад, апрацоўка трансфарматарнай нержавейнай сталі ў спецыяльным газавым асяроддзі).
Літаратура