Юрый Уладзіміравіч Гудзіновіч () — беларускі мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкая апрацоўка металу). Майстар рэканструцыі старажытнай зброі.
Біяграфія Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1967 годзе, а таксама Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1979 годзе. Вучыўся ў С. Ларчанкі і П. Любамудрава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1987 года.
Працаваў у Беларускім дзяржаўны тэатральна-мастацкім інстытуце (1979 —1989).
Творчасць Удзельнічаў у мастацкім афармленні значных архітэктурных аб’ектаў горада Мінска: літаратурны музей Максіма Багдановіча (люстры і дэкаратыўныя рашоткі), Палац Незалежнасці (Мінск), рэканструцыі калекцыі старажытнай зброі для Мірскага замка. Стварыў кампазіцыі «Кветка шчасця», «Абуджэнне», «Поўнач», «Вясёлка», «Птушкі».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі Катэгорыя:Мастакі па метале Беларусі