Абкайк — паселішча (закрыты жылы комплекс) у Саудаўскай Аравіі з цэнтрам па перапрацоўцы нафты. Размешчаны ва Усходнім адміністрацыйным раёне за 60 кіламетраў на паўднёвы захад ад гарадской агламерацыі Дахран-Эд-Дамам-Эль-Хубар і на поўнач ад адной з найбуйнейшых пясчаных пустыняў свету, Руб-эль-Халі. Завод на тэрыторыі пасёлка выдаляе з нафты серавадарод і нафтавы газ, робячы нафту прыдатнай для перавозкі на танкерах, з’яўляеццая самым вялікім прадпрыемствам такога роду ў свеце.

Пасёлак быў пабудаваны ў 1940-х гадах кампаніяй Saudi Aramco.

Крыніцы