Пара́фія Свято́га Язафа́та — грэка-каталіцкая парафія ў горадзе Лідзе Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Цэнтральна-заходняга протапрэзбітэрыята Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ).
Гісторыя У пачатку 1990-х гадоў лідскія ўніяты збіраліся ў мясцовым Слабадскім касцёле. У 1993 годзе была абсталявана першая часовая капліца. Афіцыйна парафія была адноўлена вясной 1994 года. Першапачаткова яна сабрала 10 чалавек, сярод якіх частку складалі беларускія католікі лацінскага абраду, а іншую частку — выхадцы з Заходняй Украіны, пераважна прадстаўнікі інтэлігенцыі.
У 1996 годзе супольнасцю быў набыты асобны дом па вуліцы Каліноўскага, 16, які быў пераўтвораны ў парафіяльную капліцу. У цяперашні час колькасць вернікаў парафіі налічвае некалькі дзясяткаў чалавек (каля 30 пастаянных прыхаджан).
Пробашчы і святары Спіс пробашчаў і святароў парафіі: 1994 — 2006 — у супольнасць прыязджалі служыць святары з Мінска. Першапачаткова гэта быў айцец Казімір Ляховіч, а з 1997 па 2006 год — айцец Андрэй Абламейка. 2006 — канец 2007 — айцец Андрэй Крот. канец 2007 — ліпень 2008 — айцец Аляксандр Шаўцоў. з восені 2008 года — айцец Андрэй Буйніч.
Крыніцы
Катэгорыя:Парафіі Беларускай грэка-каталіцкай царквы Катэгорыя:Хрысціянства ў Лідзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1994 годзе