Кімбэ () — горад на паўночным усходзе Папуа — Новай Гвінеі. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Заходняя Новая Брытанія.
Геаграфія Горад размешчаны на паўночным беразе вострава Новая Брытанія, на беразе заліва Кімбэ. У прыбярэжных водах паблізу горада каралавыя рыфы.
Эканоміка Эканоміка горада прадстаўлена харчовай прамысловасцю (галоўным чынам вытворчасць пальмавага алею), сельскай гаспадаркай, лясной прамысловасцю і інш. Найбуйнейшая кампанія па вытворчасці пальмавага алею, New Britain Palm Oil Limited (NBPOL), мае сваю штаб-кватэру ў вёсцы Моса, за 12 км ад цэнтра Кімбэ.
Насельніцтва Па дадзеных на 2013 год колькасць насельніцтва горада складала 27 205 чалавек.
Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах: + 1980 1990 2000 2013 4 662 8 383 14 656 27 205
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Папуа — Новай Гвінеі