Генры Айртан (; ) — дзеяч англійскай рэвалюцыі 17 стагоддзя, ідэолаг памяркоўных індэпендэнтаў. Генерал парламенцкай арміі, паплечнік Олівера Кромвеля.

Біяграфія З пачатку грамадзянскай вайны ў 1642 годзе выступіў на баку парламента супраць раялістаў, стаў адным з арганізатараў новай арміі. У 1645 годзе выбраны ў Доўгі парламент. На канферэнцыі ў Патні (1647) галоўны апанент левелераў, выступаў за захаванне караля і палаты лордаў, супраць ідэі «народакіравання». У 1648 годзе дзеля захавання ўлады індэпендэнтамі стаў адным з арганізатараў і ўдзельнікаў суда над Карлам I, падпісаў яму смяротны прыгавор. У 1649 годзе удзельнічаў у Ірландскім паходзе, лорд-правіцель Ірландыі (з 1650). Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Вялікабрытаніі