«Краток», «Кроцік» () — чэшская серыя анімацыйных фільмаў, прысвечаная прыгодам маленькага кроціка і яго прыяцеляў.
Персанаж быў створаны ў 1956 годзе. Па заказе свайго кіраўніцтва слынны мультыплікатар Здэнек Мілер збіраўся стварыць выхаваўчы фільм, прысвечаны апрацоўцы кужалю ды вырабу тканіны.
У інтэрв’ю для радыё Прага аўтар «Кроціка» згадвае: «Адзіным жаданнем было стварыць новую постаць, кагосьці іншага, апроч сабачак і мышак. Разважаючы працяглы час, я ўсё ж быў не ў стане адшукаць штось арыгінальнае. Аднойчы, у пошуках натхнення, выправіўся на прагулку ў лес. Прабавіў там цэлы дзень без жаданага выніку. Ужо вяртаючыся дадому, я спатыкнуўся аб нейкі грудок і бразнуўся на зямлю. Гэта быў звычайны грудок, што пакідаюць краты. І тут я ўцяміў — крот! Добрая ідэя!» Першы мультфільм «Як кроцік прыдбаў нагавіцы» (адзіны, у агучцы якога выкарыстоўваецца маўленне) меў неверагодны поспех. Здэнек Мілер атрымаў шэраг прапаноў ад замежных студый і фірм. Менавіта таму ўсе наступныя серыі мультфільма рабіліся пантамімічнымі. У хуткім часе вядомасць Кроціка значна пашырылася. Мультфільм дагэтуль з’яўляецца адным з сімвалаў Чэхіі.
15 жніўня 2012 года ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася выстаўка «Чэшскі „Краток“ прыехаў у Мінск», у экспазіцыі якой было прадстаўлена 40 ілюстрацый Здэнека Мілера да анімацыйнага фільмаЧэшскі краток у Мінску, або Сустрэча з дзяцінствам (фотарэпартаж).
Спіс серый N/o Год стварэння Беларуская назва Чэшская назва 1 1956 Як кроцік прыдбаў нагавіцы Jak krtek ke kalhotkám přišel 2 1963 Кроцік і машынка Krtek a autíčko 3 1965 Кроцік і ракета Krtek a raketa 4 1968 Кроцік і радыё Krtek a tranzistor 5 1969 Кроцік і гумка Krtek a žvýkačka 6 1969 Кроцік і зялёная зорка Krtek a zelená hvězda 7 1969 Кроцік у заапарку Krtek v Zoo 8 1969 Кроцік — агароднік Krtek zahradníkem 9 1970 Кроцік і вожык Krtek a ježek 10 1970 Кроцік і ледзянец Krtek a lízátko 11 1970 Кроцік і тэлевізар Krtek a televizor 12 1971 Кроцік і парасон Krtek a paraplíčko 13 1972 Кроцік — мастак Krtek malířem 14 1974 Кроцік і музыка Krtek a muzika 15 1974 Кроцік і тэлефон Krtek a telefon 16 1974 Кроцік і запалкі Krtek a zápalky 17 1974 Кроцік — хімік Krtek chemikem 18 1975 Кроцік і бульдозер Krtek a buldozer 19 1975 Кроцік і дыван Krtek a koberec 20 1975 Кроцік і яйка Krtek a vejce 21 1975 Кроцік — фатограф Krtek fotografem 22 1975 Кроцік — гадзіннікар Krtek hodinářem 23 1975 Кроцік у пустэльні Krtek na poušti 24 1975 Вігілія Кроціка Krtek o vánocích 25 1975 Кроцік і карнавал Krtek a karneval 26 1982 Кроцік у горадзе Krtek ve městě 27 1984 Кроцік пад час сну Krtek ve snu 28 1987 Кроцік — лекар Krtek a medicína 29 1988 Кроцік — кіназорка Krtek filmová hvězda 30 1992 Кроцік і арол Krtek a orel 31 1994 Кроцік і гадзіннік Krtek a hodiny 32 1995 Кроцік і качаняты Krtek a kachničky 33 1995 Кроцік і прыяцелі Krtek a kamarádi 34 1995 Кроцік і народзіны Krtek a oslava 35 1995 Краток і робат Krtek a robot 36 1995 Кроцік і вуголле Krtek a uhlí 37 1995 Кроцік на выходных Krtek a weekend 38 1997 Кроцік і грыбы Krtek a houby 39 1997 Кроцік і маці Krtek a maminka 40 1997 Кроцік і метро Krtek a metro 41 1997 Кроцік і мышка Krtek a myška 42 1997 Кроцік і снегавік Krtek a sněhulák 43 1997 Кроцік і зайчык Krtek a zajíček 44 1999 Кроцік і крынічка Krtek a pramen 45 1999 Кроцік і пэндзаль Krtek a šťoura 46 1999 Кроцік і флетня Krtek a flétna 47 2000 Кроцік і ластаўка Krtek a vlaštovka 48 2000 Кроцік і рыбка Krtek a rybka 49 2002 Кроцік і жабка Krtek a žabka
Катэгорыя:Мультфільмы Чэхіі Катэгорыя:Мультсерыялы Чэхаславакіі