Гэтая старонка змяшчае рэкамендацыі па практычнай транскрыпцыі французскіх уласных імёнаў і тапонімаў на беларускую мову. Правілы грунтуюцца на Законе Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 2008 года і сучаснай практыцы «Беларускай энцыклапедыі» ў 18 тамах (БелЭн).

Табліца транскрыпцыі Літара / спалучэнне Гучанне (IPA) Перадача Умовы Прыклады з БелЭн a, à, â [a], [ɑ] а Ва ўсіх пазіцыях Артуа (Artois), Арман (Armand) ai, aî [ɛ], [e] э У пачатку слова і пасля цвёрдых/зацвярдзелых (д, т, р, ж, ш, ч, ц) Эна (Aisne), Вальтэр (Voltaire) е Пасля астатніх зычных (л, н, б, в, м, п, ф, з, с) Кале (Calais), Бадлер (Baudelaire) an, am, en, em, aen [ɑ̃] ан У агульным выпадку і на канцы слоў (нават для -am, -em) Руан (Rouen), Адан (Adam), Анры (Henri), Кан (Caen) ам [ɑ̃] ам Перад губнымі (b, p, m) Ампер (Ampère) au, eau [o] о Пад націскам Бардо (Bordeaux) а У ненаціскным складзе (аканне) Бамаршэ (Beaumarchais), Агюстэн (Augustin) ay [ɛ] е На канцы слоў і перад зычнымі Дзю Беле (Du Bellay) ay + галосная [aj] а + ётаваная Перад галоснымі (y дзейнічае як [j]) Лафает (La Fayette) c [k] к Перад a, o, u і зычнымі Каркасон (Carcassonne) [s] с Перад e, i, y Сезан (Cézanne) — - На канцы слоў пасля зычных Манблан (Mont-Blanc) ç [s] с Ва ўсіх пазіцыях Безансон (Besançon), Франсуа (François) ch [ʃ] ш Ва ўсіх пазіцыях Шампань (Champagne), Шамані (Chamonix), Бамаршэ (Beaumarchais) d, dd [d] д У агульным выпадку Дыжон (Dijon) — - На канцы слоў звычайна апускаецца Рэмбо (Rimbaud) e, é, è, ê [e], [ɛ], [ə] э У пачатку слова, пасля цвёрдых (д, т) і зацвярдзелых (ж, ш, ч, р, ц) Дэкарт (Descartes), Рэнэ (René), дэ (de) е Пасля іншых зычных (з, с, б, в, м, п, ф, л, н, г, к, х) Сена (Seine), Плесі (Plessis), Мікелон (Miquelon) — - На канцы слоў без дыякрытыкі Версаль (Versailles), Ізідор (Isidore) eu, œu [ø], [œ] ё Пасля большасці зычных Мантэск'ё (Montesquieu) э У даўніх запазычаннях (традыцыя) Пастэр (Pasteur) euil, œuil [œj] ёй Пасля зычных Вернёй (Verneuil) g [g] г Перад a, o, u і зычнымі Гарона (Garonne), Агюстэн (Augustin) [ʒ] ж Перад e, i, y Жыронда (Gironde) gn [ɲ] нь Ва ўсіх пазіцыях Авіньён (Avignon), Мантэнь (Montaigne) gu [g] г Перад e, i, y Герэ (Guéret), Гіём (Guillaume) h — - Апускаецца; але ў БелЭн адаптаваная форма можа адрознівацца (гл. ніжэй) Анры (Henri) i, î, y [i] і У пачатку слова і пасля большасці зычных Ізідор (Isidore), Ліён (Lyon) ы Пасля зацвярдзелых (д, т, ц, ж, ш, ч, р) Мары (Marie), Парыж (Paris) ia, ya [ja] ія, ыя Ва ўсіх пазіцыях Біярыц (Biarritz), Марыяк (Mauriac) -ier, -iez [je] -ье Мяккі знак пасля л, с, ц, дз, з, н Манпелье (Montpellier) -'е Апостраф пасля б, в, м, п, ф, г, к, х, р П'ер (Pierre) -ieu, -ien [jø], [jɛ̃] -ьё, -ьен Мяккі знак пасля л, с, ц, дз, з, н Дэпардзьё (Depardieu), Максімільен (Maximilien) -'ё, -'ен Апостраф пасля б, в, м, п, ф, г, к, х, р (у т.л. qu → к) Мантэск'ё (Montesquieu), Ам'ен (Amiens) il, ill [ij], [j] ль На канцы слоў пасля галоснай Версаль (Versailles), Ліль (Lille) ill (у сярэдзіне слова) [ij], [j] й (або ётаваная галосная) У большасці слоў (зліваецца з наступнай галоснай); акрамя слоў з коранем ville, mille, tranquille (там ідзе прамая перадача іл / іль) Шаціён (Châtillon), Гіём (Guillaume); але: Вільфранш (Villefranche) in, im, ain, ein [ɛ̃] эн Пасля большасці зычных і на канцы слоў (у тым ліку -im) Агюстэн (Augustin), Шапэн (Chopin), Жаашэн (Joachim) эм Перад губнымі (b, p, m) Рэмбо (Rimbaud) ен Пасля л; у складніках Сен- / Сент- (Saint-) Ален (Alain), Сен-Дэні (Saint-Denis) io, yo [jɔ] іё, ыё Пад націскам Ліён (Lyon), Марыён (Marion) ія, ыя У ненаціскным складзе Ліянэ (Lyonnais) j [ʒ] ж Ва ўсіх пазіцыях Дыжон (Dijon) o, ô [o], [ɔ] о Пад націскам Карон (Caron) а У ненаціскным складзе (аканне) Жаашэн (Joachim), Манблан (Mont Blanc) oi, ois [wa] уа Ва ўсіх пазіцыях Франсуа (François) on, om [ɔ̃] он Пад націскам Дыжон (Dijon), Тулон (Toulon) ом Пад націскам перад губнымі (b, p, m) Каломб (Colombe) ан У ненаціскным складзе (аканне) Манблан (Mont Blanc) ам У ненаціскным складзе перад губнымі Пампіду (Pompidou) ou [u] у Ва ўсіх пазіцыях Тулуза (Toulouse) oy + галосная [wa.j] уа + ётаваная Перад галоснымі Руаян (Royan) qu [k] к Ва ўсіх пазіцыях Кемпер (Quimper), Мантэск'ё (Montesquieu) s, ss [s] с На пачатку, перад/пасля зычных, падвоенае ss Сена (Seine), Плесі (Plessis) [z] з Паміж галоснымі Ізідор (Isidore) — - На канцы слоў Рэн (Rennes); але: Парыж (Paris), Арас (Arras), Санс (Sens) t, tt [t] т У агульным выпадку Брэтань (Bretagne) — - На канцы слоў Бардэ (Bordet), Рэно (Renault); але: Брэст (Brest) th [t] т Ва ўсіх пазіцыях Тама (Thomas) tz [s] ц Ва ўсіх пазіцыях (традыцыйна) Мец (Metz) u, û [y] ю У агульным выпадку Агюстэн (Augustin) у Пасля зацвярдзелых (ж, ш, ч, р, ц) Жуль (Jules) дзю, цю Асаблівасць змякчэння пасля д і т дзю (du) un, um [œ̃] эн, эм Ва ўсіх пазіцыях Вердэн (Verdun) x [ks] кс Паміж галоснымі і перад зычнымі (нават у выключэннях, дзе x чытаецца як [s]) Максімільен (Maximilien), Аксеруа (Auxerrois) — - На канцы слоў Шамані (Chamonix); але: Экс-ан-Праванс (Aix-en-Provence)

Дадатковыя правілы і асаблівасці

1. Апостраф і мяккі знак (§ 19) Згодна з § 19 Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (Закон 2008 г.), французскія спалучэнні з гукам [j] перад галоснымі перадаюцца наступным чынам: Мяккі знак (ь) пішацца пасля мяккіх зычных л, с, ц, дз, з, н: Манпелье (Montpellier), Максімільен (Maximilien), Безье (Béziers), Лавуазье (Lavoisier). Апостраф (') пішацца пасля губных б, в, м, п, ф, заднеязычных г, к, х і р: П'ер (Pierre), Ам'ен (Amiens), Камп'ен (Compiègne), Лар'ян (Lorient), Мантэск'ё (Montesquieu). Асаблівасць д і т перад [j]: Гукі [dj] і [tj] змякчаюцца да дзь і ць: Дэпардзьё (Depardieu).

2. Галосныя э / е пасля зычных (§ 6, § 28) Э пішацца пасля зацвярдзелых (ж, ш, ч, р, ц) і цвёрдых (д, т): Дэкарт (Descartes), дэ (de), Рэнэ (René). Пасля заднеязычных (г, к, х) заўсёды пішацца е (§ 28): Мікелон (Miquelon), Ваўкелен (Vauquelin). Пасля губных (б, п, в, ф, м) і (з, с, н) выбар э / е вызначаецца літаратурнай традыцыяй (§ 6). У большасці французскіх назваў замацавалася Е: Сена (Seine), Сеўр (Sèvres), Мерымэ (Mérimée), Безансон (Besançon). Але ў асобных гістарычных запазычаннях — Э: Мэн (Maine).

3. Збег галосных пасля «і» ды «ы» (§ 14) Згодна з базавымі правіламі беларускай арфаграфіі, у запазычаннях пасля галосных і ды ы перад іншымі галоснымі ўзнікае ўстаўны гук [j], таму літары о, а, э, у абавязкова замяняюцца на адпаведныя ётаваныя ё, я, е, ю. Пра гэта трэба памятаць, калі пры транскрыпцыі (асабліва спалучэнняў з i або y) узнікае збег галосных: Lyon (Л + і + он) → Ліён (пад націскам). Lyonnais (Л + і + а + н + э) → Ліянэ (не пад націскам). Marion (М + а + р + ы + он) → Марыён. Goriot (Г + а + р + ы + о) → Гарыё.

4. Аканне ў французскіх імёнах (§ 23) Ненаціскное [о] перадаецца праз а. Паколькі французскі націск заўсёды падае на апошні склад, усе [o] ў папярэдніх складах зведваюць аканне, у тым ліку насавое on / om → ан / ам: Бамаршэ (Beaumarchais), Агюстэн (Augustin), Манблан (Mont Blanc), Жаашэн (Joachim), Пампіду (Pompidou).

5. Перадача французскага [y] (літара u) [y] → ю; пасля зацвярдзелых → у; пасля д і т (дзеканне/цеканне) → дзю / цю: Агюстэн (Augustin), Жуль (Jules), дзю (du).

6. Падвоеныя зычныя (§ 16) Заўсёды перадаюцца адной літарай: Гарона (Garonne), Каркасон (Carcassonne), Плесі (Plessis), Валеры (Vallery).

7. Перадача насавых галосных Перад губнымі (b, p, m) → з літарай м (ам, эм, ам): Ампер (Ampère), Рэмбо (Rimbaud), Пампіду (Pompidou). Ва ўсіх астатніх пазіцыях, у тым ліку на канцы слоў (нават калі па-французску пішацца -m), → з літарай н (ан, эн, он): Адан (Adam), Жаашэн (Joachim), Дыжон (Dijon).

8. Нямыя зычныя на канцы слоў Зычныя d, p, s, t, x, z і c пасля зычных на канцы слоў звычайна не вымаўляюцца і не перадаюцца: Рэмбо (Rimbaud), Рэно (Renault), Бардэ (Bordet), Версаль (Versailles), Шамані (Chamonix), Манблан (Mont-Blanc). Аднак калі канечныя зычныя вымаўляюцца ў французскай мове (звычайна ў выключэннях ці ў шэрагу тапонімаў), яны захоўваюцца і пры транскрыпцыі: Арас (Arras), Брэст (Brest), Экс (Aix), Санс (Sens). Выключэнні з гістарычнай традыцыі: Парыж (Paris).

9. Складнікі Сен- / Сент- і льезон (§ 25, § 35) Паводле § 25 (п. 7) і § 35 (п. 2) Правіл 2008 г., складнікі пішуцца з вялікай літары праз злучок: Сен- — перад зычнымі (канечнае t не вымаўляецца): Сен-Дэні (Saint-Denis), Сен-Жуст (Saint-Just), Сен-Санс (Saint-Saëns). Сент- — перад галоснымі. Гэтае правіла дзейнічае і перад літарай h, незалежна ад таго, з’яўляецца *h* нямым ці прыдыхальным (*h aspiré*), паколькі пры транскрыбаванні яно ў любым выпадку апускаецца: Сент-Эцьен (Saint-Étienne), Сент-Экзюперы (Saint-Exupéry), Сент-Юбер (Saint-Hubert). Сент- — ва ўсіх назвах жаночага роду (Sainte-), бо нямое -e захоўвае вымаўленне t: Сент-Жэнеўеў (Sainte-Geneviève), Сент-Бёф (Sainte-Beuve).

10. Асаблівасці перадачы h Французская літара h у большасці выпадкаў не вымаўляецца і апускаецца пры транскрыпцыі (напрыклад: Анры — Henri). Аднак у шэрагу даўніх запазычанняў, зафіксаваных у БелЭн, назва можа адрознівацца ад чаканай: напрыклад, Le Havre перадаецца ў БелЭн як Гаўр (без «Ле-»).

11. Адаптацыя жаночых імёнаў Шэраг класічных і гістарычных французскіх жаночых імёнаў, якія заканчваюцца на нямое -e, традыцыйна адаптуецца ў беларускай мове шляхам дадання канчатка -а (ці -я) для скланення: Jeanne → Жанна Françoise → Франсуаза Diane → Дыяна Аднак большасць сучасных імёнаў перадаецца строга фанетычна без дадання канчатка: Catherine → Катрын (а не Катрына) Isabelle → Ізабель (а не Ізабела) Marguerite → Маргерыт (але гістарычная асоба — Маргарыта Наварская). Калі ёсць сумненні, наяўнасць канчатка варта звяраць па энцыклапедыях.

12. Марфалагічная адаптацыя тапонімаў Шэраг традыцыйных французскіх тапонімаў (у першую чаргу рэкі і некаторыя гарады) пры перадачы на беларускую мову атрымлівае канчатак -а. Гэта робіцца для іх марфалагічнай адаптацыі як скланяльных назоўнікаў жаночага роду (звычайна калі французскае слова заканчваецца на нямое -e): Рэкі: Seine (прамая транскрыпцыя «Сен») → Сена, Garonne (Гарон) → Гарона, Loire (Луар) → Луара, Marne (Марн) → Марна (але ў складзе складаных назваў праз злучок канчатак часта не дадаецца: Шалон-сюр-Марн). Гарады: Toulouse (Тулуз) → Тулуза, Genève (Жэнеў) → Жэнева. Таксама гістарычныя вобласці, якія ў французскай мове заканчваюцца на -ie, традыцыйна перадаюцца праз замену гэтага суфікса на -ія / -ыя (з захаваннем цвёрдасці папярэдніх д/т): Normandie → Нармандыя, Picardie → Пікардыя. Іншыя гістарычныя вобласці могуць мець глыбока ўкаранёныя экзанімы лацінскага паходжання (напрыклад, Bourgogne → Бургундыя замест фанетычнага «Бургонь»). Наяўнасць такіх традыцыйных назваў неабходна звяраць па слоўніках і энцыклапедыях.

Крыніцы

Катэгорыя:Вікіпедыя:Праекты правіл Катэгорыя:Вікіпедыя:Практычная транскрыпцыя