Авізм (ад — яйцо) — кірунак у біялогіі 17—18 стагоддзяў, прадстаўнікі якога (авісты; італьянскія вучоныя Марчэла Мальпігі і Антоніа Валіснеры, швейцарскія Шарль Банэ і Альбрэхт фон Галер і іншыя) лічылі, што ў жаночай палавой клетцы (яйцы) ёсць дарослы арганізм у мікраскапічным выглядзе, развіццё яго зводзіцца толькі да павелічэння ў памерах. Быў больш пашыраны, чым анімалькулізм, і з’яўляўся адным з цячэнняў у вучэнні аб прэфармацыі (прэфармізм). Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя біялогіі