Майсе́еўка (, ; да 2010 — ) — аграгарадок у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 25 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 188 км ад Гомеля, 20 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія На рацэ Трэмля (прыток Прыпяці).
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлачнай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.
Інфармацыя Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, амаль паралельна з якой на ўсходзе і захадзе праходзяць кароткія просталінейныя вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудавана 50 цагляных катэджаў у якіх змесціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС месцаў. Цэнтр сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка», малочнатаварная ферма, мехпарк, зерняток. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт, крама. Помнік землякам — на ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1991 годзе пастаўлены абеліск.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядома з XVIII стагоддзя. Паводле прывілея 1775 года ва ўладанні абознага літоўскага М. С. Лапаты. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. На 1795 год — сяло ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі ў складзе маёнтка Качай-Балота Домны і Кацярыны Бухарыных. У 1879 годзе ў ліку паселішчаў Чэрнінскага царкоўнага прыходу. Паводле перапісу 1897 года знаходзілся ў Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета.
У 1925 годзе ў Раманішчаўскім сельсавеце Парыцкага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў сямігадовую. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 32 двары і забілі 23 жыхары. Напачатку снежня 1943 года, калі савецкія вайскі ўступілі ў Акцябрскую партызанскую зону, побач з вёскамі Майсееўка, Гадуні і Любань з 28 лістапада да 21 снежня 1943 года існаваў прарыў у абароне нямецкіх войскаў шырынёй каля 10 км, вядомы як «Рудабельскія вароты». 33 жыхары загінулі на фронце.
Насельніцтва
Колькасць 2011 год — 160 гаспадарак, 389 жыхароў.
Дынаміка 1795 год — 21 двор, 69 жыхароў. 1897 год — 58 двароў, 419 жыхароў (паводле перапісу). 1925 год — 120 двароў. 1940 год — 140 двароў, 517 жыхароў. 1959 год — 333 жыхары (паводле перапісу). 1997 год — 169 двароў, 456 жыхароў. 2004 год — 165 гаспадарак, 444 жыхары. 2011 год — 160 гаспадарак, 389 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пратасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна