Зарэ́чча (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 24 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 232 км ад Гомеля, 25 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія На рацэ Арэса (прыток ракі Пціч).
Экалогія і прырода На поўдні і ўсходзе мяжуе з лесам.
Транспартная сетка Побач аўтадарога Чырвоная Слабада — Навасёлкі.
Інфармацыя Забудова драўлянымі сялянскімі сядзібамі — уздоўж дарогі.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Мінскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. З пачатку XIX стагоддзя ў складзе маёнтка Дуброва Нястанавіцкай сельскай грамады. Па стану на 1870 год — у Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас.
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 6 двароў, 9 жыхароў.
Дынаміка 1795 год — 5 двароў. 1858 год — 20 двароў, 154 жыхары. 1959 год — 29 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 8 двароў, 15 жыхароў. 2004 год — 7 двароў, 9 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Краснаслабодскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна