Зуб-Бу́да. Сустракаецца таксама варыянт Зубарэвіцкая Бу́да, Зу́барава Бу́да (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне За 24 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 167 км ад Гомеля, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія На рацэ Нератоўка (прыток ракі Пціч).
Экалогія і прырода На захадзе вёска мяжуе з лесам.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.
Інфармацыя Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да цэнтра якой з усходу далучаецца завулак. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя, калі належала Радзівілам і ўваходзіла ў Шкоўскае войтаўства Парэцкай воласці Мазырскага павета. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Па даных на 1897 год у засценку Зубарэвіцкая Буда (ён жа Дашкевічы) знаходзіліся 2 ветракі. У 1917 годзе ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 16 жыхароў. 6 жыхароў загінулі на фронце.
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 5 двароў, 7 жыхароў.
Дынаміка 1897 год — 13 двароў, 102 жыхары (паводле перапісу). 1917 год — 20 двароў, 119 жыхароў. 1940 год — 40 двароў, 96 жыхароў. 1959 год — 109 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 15 двароў, 21 жыхар. 2004 год — 14 двароў, 14 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пратасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна