Ян Казімір Пашке́віч (другая палова XVI стагоддзя — 1635Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст. / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад., прадм. і камент. А. У. Бразгунова. — Мн., 2011. — С. 13—14. — 901 с. — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). — 400 экз. — ISBN 978-985-08-1291-9.) — паэт, слуга канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Біяграфічных звестак аб ім амаль не засталося. Паходзіў, відаць, са шляхецкага роду герба «Радван» з Ашмяншчыны. Вядома, што слуга канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага Ян Казімір Пашкевіч атрымаў за заслугі, аказаныя ў канцылярыі, ад караля 18 жніўня 1631 года намінацыйны прывілей на скарбовае дваранства і юргельт у памеры 160 злотых па смерці Самуэля Бральніцкага. Відавочна, кар’ерны рост у межах канцылярыі для слуг быў досыць праблематычным.
Творчасць Вядомы яго адзіны верш «Полска квітнет лаціною, Літва квітнет русчызнаю…» (датаваны 1621 годам, апублікаваны ў 1842 годзе), які сваімі ідэйна-эстэтычнымі якасцямі вылучаецца сярод патрыятычнай паэзіі на старабеларускай мове, у ім выявіліся асаблівасці сілаба-танічнага вершаскладання. Твор захаваўся ў Слуцкім спісе Статута ВКЛ 1529 года. У ім змешчана яшчэ 5 аўтографаў паэта, а таксама запісы іншых асоб, якія сведчаць, што ў першай палове XVII стагоддзя рукапіс бытаваў у Вільні, дзе, напэўна, і быў напісаны верш. Асноўны матыў твора — ухваленне роднай мовы, падкрэсліванне яе важнага месца з жыцці грамадства і чалавекаСтаражытная беларуская літаратура (XII—XVII стст.) / Уклад., прадм., камент. І. Саверчанкі. — Мінск: Кнігазбор, 2007. — С. 391. — 608 с.. Напісаны правільным чатырохстопным харэем, гэты твор паказвае адыход беларускай паэзіі XVII стагоддзя ад неарганічнай старабеларускай мове сілабікі, на змену якой прыходзіла сілаба-танічная сістэма вершаскладання. Паводле Вячаслава Рагойшы, адзін з першых узораў харэічнага метру ў беларускай пісьмовай паэзііРагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — Мн.: Выш. школа, 1979. — С. 112. — 320 с.. У гэтым адзіным вядомым творы Яна Казіміра Пашкевіча, напісаным у панегірычным стылі, упершыню прагучала думка аб тым, што народ жыве да таго часу, пакуль жыве яго моваГісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзяў. — Мінск: Беларуская навука, 2006. — С. 619..
Старабеларускі тэкст
Крыніцы
Літаратура
Грынчык М. Шляхі беларускага вершаскладання. — Мн., 1973. Кісялёў Г. Героі і музы. — Мн., 1982.
Катэгорыя:Старабеларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Вялікага Княства Літоўскага