Віктар Астроўскі (, в. Засімавічы, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, цяпер , Брэсцкая вобласць — , , Вялікабрытанія) — беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі, публіцыст, картограф.

Біяграфія Сын Р. Астроўскага. Вучыўся на факультэце права Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя, быў членам Беларускага студэнцкага саюза, арганізацыі «Скарынія». Скончыў агранамічны факультэт Пазнаньскага ўніверсітэта (інжынер-аграном). У кастрычніку 1939 г. у Вільні арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў лагераў (срок адбываў у Варкуце, Расія). Яго маці, Антаніна Астроўская, загінула ў лагеры ў Казахстане. З канца 1941 г. у Арміі Андэрса (2-гі Польскі корпус), у складзе якой прымаў удзел у штурме Монтэ-Касіна (Італія, май 1944 г.). З 1946 г. жыў у Вялікабрытаніі, працаваў у вугальных шахтах, потым на працягу 20 гадоў — у друкарні аператарам машынаў. У Лондане жыў на Кэтнар-роўд 57.

Займаўся вывучэннем картаграфіі Беларусі. Аўтар шэрагу кніг па беларускай картаграфіі і старажытных назвах Беларусі, а таксама публіцыстычных брашур і артыкулаў, прысвечаных гісторыі XX ст. і скіраваных супраць апанентаў БЦР — Рады БНР. Усе кнігі выдаваў за ўласны кошт. У 1960-х гг. займаўся выданнем часопіса «Аб’еднаньне». Збіраў калекцыю картаў, якая пасля яго смерці была перададзеная ў Скарынаўскую бібліятэку.

Творы

Літаратура Гардзіенка, Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; Рэдактар Алег Гардзіенка. — Мн.: Медысонт, 2010. — С. 520. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кніга 18).

Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Картографы Беларусі