Альберт Францавіч Паўло́віч (, — ) — беларускі паэт-гумарыст, драматург.
Біяграфія Скончыў 4-класнае гарадское вучылішча ў Мінску (1894). Працаваў ва ўпраўленні Лібава-Роменскай чыгункі. Жыў у Мінску. 3 1932 года ў Маскве, на Урале, з 1945 года ў Курску.
Творчасць Літаратурную дзейнасць пачаў у канцы ХІХ стагоддзя, у беларускім друку выступіў у 1907 годзе (газета «Наша Ніва»). Друкаваўся ў альманаху «Маладая Беларусь», часопісе «Лучынка» і інш. Выдаў зборнік вершаў «Снапок» (1910), драму «Васількі» (1919). У лірычных вершах гучалі патрыятычныя матывы. Творчасць А. Паўловіча цесна звязана з фальклорам. Найбольш вядомымі і папулярнымі былі яго вершаваныя гумарыстычныя апавяданні, жартоўныя сцэнкі, пераказы беларускіх народных анекдотаў («Пан і акуляры», «Ракі», «Шчодрая ахвяра», «Маладая гаспадынька» і інш.). Аўтар артыкулаў «Забытае» (да гісторыі тэксту «Гутаркі Данілы са Сцяпанам», 1925), «Сялянка» В. Дуніна-Марцінкевіча на мінскай сцэне" (1929). На беларускую мову перакладаў творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі. Займаўся жывапісам, вышываў дываны.
Выбраная бібліяграфія Выбранае. — Мн., 1975.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гумарысты СССР Катэгорыя:Гумарысты Беларусі Катэгорыя:Гумарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Драматургі Расійскай імперыі Катэгорыя:Драматургі СССР Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі