Антананары́вуАнтананарыву ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.379 (Antananarivo), раней Тананарывэ — сталіца Мадагаскара і правінцыі Антананарыву. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы вострава на вышыні 1400 м над узроўнем мора. Насельніцтва налічвае 1,4 млн чалавек. Гэта самы вялікі горад на востраве, з’яўляецца адміністрацыйным, эканамічным, навуковым цэнтрам краіны. Мае развітыя харчовую і тытунёвую прамысловасці. Мясцовыя жыхары называюць горад «Тана».
Назва Антанарыву азначае «Горад тысячы ваяроў». У каланіяльныя часы і ў першыя гады незалежнасці, ужывалася назва Тананарывэ (Tananarive).
Чыгунка злучае горад з усходнім узбярэжжам, раёнам возера Алаотра і з горадам Анцырабэ. Ёсць міжнародны аэрапорт.
Гісторыя
Антананарыва была заснавана ў 1625 годзе. У 1797 годзе стала сталіцай каралеўства народа Мерына. Доўгі час у горадзе не было каменных будынкаў за выключэннем каралеўскага палацу Рува. Дзякуючы заваяванням караля Радамі І хутка стала сталіцай амаль усяго вострава. У 1895 годзе горад быў заняты французамі, якія далучылі яго да пратэктарату Мадагаскар.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Клод Сімон (1913—2005) — французскі пісьменнік. Жан-Жазеф Рабеарывела (1901—1937) — малагасійскі паэт. Ранавалона II (1829—1883) — каралева Імерыны.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Мадагаскара Катэгорыя:Сталіцы дзяржаў Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1625 годзе