Аяча (, ) — найбуйнейшы горад і порт вострава Корсіка, які належыць Францыі. Цэнтр дэпартамента Паўднёвая Корсіка. Знаходзіцца на заходнім беразе вострава ў жывапіснай бухце на рацэ Гравона.

Гісторыя Час узнікнення лацінскага паселішча Аякс (Ajax), якое стаяла ў некалькіх кіламетрах на поўнач ад сучаснага горада, дакладна невядома. Упершыню згадваецца ў лістах папы Рыгора Вялікага. У Сярэднявеччы ў горадзе быў свой біскуп. На сваім цяперашнім месцы Аяча заснавана ў 1492 годзе негацыянтамі генуэзскага банка Святога Георгія. На працягу першых дзесяцігоддзяў гэта была ўмацаваная калонія Генуэзскай рэспублікі, карсіканцам тут сяліцца забаранялі. У 1553—1559 гады горад знаходзіўся пад французскай акупацыяй. Аяча ўвайшоў у склад Францыі толькі ў 1768 годзеAjaccio (France). Encyclopædia Britannica Online..

У Аяча нарадзіўся Напалеон Банапарт.

Эканоміка Аяча з'яўляецца прыморскім курортам і цэнтрам турызму. Тут распаўсюджаны рыбалоўства, жывёлагадоўля, збор каштанаў, вытворчасць аліўкавага алею, знакамітых вінаў і корак.

Вядомыя асобы Алізэ Жакатэ (нар. 1984) — спявачка, танцорка, фотамадэль, прадзюсар. Жэром Эжэн Каджа — астраном.

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Спасылкі

Сайт горада

Катэгорыя:Гарады Корсікі Катэгорыя:Камуны дэпартамента Паўднёвая Корсіка