Мо́шны (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 30 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 237 км ад Гомеля, прыпыначны пункт на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Экалогія і прырода Вакол вёскі — лес.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Парычы.

Інфармацыя Планіроўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы (уздоўж чыгункі), да якой з усходу далучаюцца 3 завулкі. Будынкі драўляныя, сядзібнага тыпу. Клуб, аўталаўка.

Гісторыя Заснаваны ў другой палове XIX стагоддзя. На 1908 год — казённая сядзіба, у Брожскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. З уводам у эксплуатацыю ў 1932 годзе чыгункі Бабруйск — Старушкі пачаў дзейнічаць раз'езд, а затым і чыгуначная станцыя. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у 1941 годзе разам з часткамі Чырвонага Арміі чыгуначную станцыю абараняў батальён добраахвотнікаў. Нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 7 жыхароў. У жніўні 1942 года партызаны разграмілі варожы гарнізон, які размяшчаўся ў вёсцы і вывелі са строю лесазавод.

Насельніцтва Колькасць 2011 год — 7 двароў, 12 жыхароў.

Дынаміка 1908 год — 3 двары, 14 жыхароў. 1940 год — 50 двароў, 240 жыхароў. 1959 год — 364 жыхары (паводле перапісу). 1997 год — 29 двароў, 44 жыхары. 2004 год — 19 гаспадарак, 26 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пратасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна