Смало́ўка (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 23 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 252 км ад Гомеля, 16 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія На рацэ Арэса (прыток Пцічы).

Экалогія і прырода На поўдні мяжуе з лесам і ўрочышчам Воўчы Бор.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Навасёлкі.

Інфармацыя Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой на ўсходзе далучаецца з поўдня кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Краснай Слабадзе, малочнатаварная ферма. Крама.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1908 годзе — хутар у Камаровіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Асабліва хутка вёска расла ў 1920-я гады. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 6 двароў і забілі 4 жыхары. 14 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва Колькасць 2011 год — 14 двароў, 20 жыхароў.

Дынаміка 1908 год — 4 двары, 22 жыхары. 1940 год — 39 двароў, 174 жыхары. 1959 год — 247 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 38 двароў, 74 жыхары. 2004 год — 31 двор, 48 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Краснаслабодскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна