Зеленалу́жская лініяНапісанне Зялёналужская не адпавядае правілам беларускай мовы. (; ) — трэцяя лінія Мінскага метрапалітэна. Праходзіць ад мікрараёна Курасоўшчына ў цэнтр горада, з перспектывай падаўжэння ў мікрараён Зялёны луг.

Працягласць лініі — 7,89 км, на ёй размешчаны 7 станцый.

Назва Назва «Зеленалужская» нададзена па былой вёсцы Зялёны Луг (цяпер — мікрараён Зялёны Луг).

Пасажырапаток Сярэднядзённы паток складае каля 10 тысяч чалавек, што нашмат саступае іншым лініям Мінскага метрапалітэна і робіць яе трэцяй паводле загружанасці. Найбольш напружаныя станцыі — «Кавальская Слабада» і перасадачная «Вакзальная».

Гісторыя

Будаўніцтва лініі пачалося ў лютым 2014 года. 20 ліпеня 2020 года адбыўся пуск габарытнай рамы, а 29 ліпеня — тэхнічны запуск цягніка, які прайшоў паспяхова.

Першыя чатыры станцыі былі адкрыты 7 лістапада 2020 года а 12:30.

Другі ўчастак лініі быў адкрыты 30 снежня 2024 года (работы вяліся з 2018 года).

Трэцяя чарга будаўніцтва

25 чэрвеня 2025 года пачалася пракладка тунэлю трэцяга этапу будаўніцтва«Алеся» официально приступила к работе. Продление Зеленолужской линии метро продолжается. Паводле планаў, будаўніцтва гэтай чаргі павінна быць скончана да 2028—2029 годаhttps://realt.by/news/article/31932/.

Дэпо і рухомы састаў

Зеленалужскую лінію абслугоўвае электрадэпо «Магілёўскае», адкрытае ў верасні 2003 года для абслугоўвання Аўтазаводскай лініі. У будучыні лінію будзе абслугоўваць электрадэпо «Слуцкае», якое зараз будуецца.

На лініі выкарыстоўваюцца вагоны Stadler M110/M111 вытворчасці прадпрыемства «Штадлер-Мінск» і вагоны 81-765.7/766.7 «Мінск 2024» вытворчасці «Трансмашхолдынг». На лініі працуюць чатырохвагонныя цягнікі, ёсць магчымасць выкарыстання і пяцівагонных цягнікоў.

Крыніцы

Катэгорыя:2020 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 2020 годзе