А́льбінск. Сустракаецца таксама варыянт А́льбін (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 37 км на захад ад Акцябрскага, у 3 км на захад ад Ляскавіч, у 240 км ад Гомеля, у 30 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Водная сістэма На поўдні і ўсходзе сетка меліярацыйных каналаў. Прыкладна за 1,6 км у напрамку на поўдзень ад вёскі знаходзіцца вадасховішча Альбінскае.

Транспартная сістэма Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільнай дарозе Слуцк — Мазыр.

Інфармацыя У вёсцы 21 жылая хата (2005 год). Планіроўка — кароткая вуліца з шыротнай арыентацыяй, да якой з поўначы прылягае другая вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса» з цэнтрам у Парэччы. Клуб, крама. Мемарыяльная дошка ў гонар Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б, штабоў Мінскага партызанскага злучэння, партызанскага злучэння Мінскай і Палескай абласцей, падпольнай друкарні, устаноўленая ў 1972 годзе на будынку клуба.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XIX стагоддзя пад назвай маёнтак Альбінск (ён жа Загалле) і знаходзілася ў валоданні абшарніка А. М. Статкевіча. Па стану на 1844 г. у маёнтку было 6 цяглых дымоў, 19 асоб мужчынскага полу і 18 — жаночага. На 1908 год знаходзілася ў складзе Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1930 годзе арганізаваны калгас імя К. Маркса. У вёсцы знаходзілася гамарня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты размясцілі ў вёсцы свой апорны пункт, разгромлены партызанамі. У вёсцы некаторы час грунтаваўся Мінскі падпольны абкам КП(б) Беларусі, а таксама знаходзіліся штабы Мінскага партызанскага злучэння, партызанскага злучэння Мінскай і Палескай абласцей і падпольная друкарня. У красавіку 1942 года карнікі спалілі амаль усю вёску (61 двор з 66) і забілі 137 жыхароў. Падчас вайны 7 жыхароў вёскі загінулі на фронце.

Да 27 снежня 2022 года вёска ўваходзіла ў склад Ляскавіцкага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 424 Об изменении административно-территориального устройства Октябрьского района Гомельской области.

Насельніцтва Колькасць 2011 год — 12 двароў, 24 жыхары.

Дынаміка 1844 год — 6 двароў, 37 жыхароў. 1908 год — 20 двароў, 217 жыхароў. 1940 год — 66 двароў, 300 жыхароў. 1959 год — 213 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 34 двары, 65 жыхароў. 2004 год — 22 двары, 38 жыхароў.

Літаратура

Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі

Катэгорыя:Парэцкі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна