Анры Альберт Габрыэль Фелікс Мары Гіём Люксембургскі (; , замак Betzdorf) — вялікі герцаг (манарх) Люксембурга з 2000 па 2025 гады.
Прадстаўнік дынастыі Пармскіх Бурбонаў — сын вялікага герцага Жана і вялікай герцагіні Жазэфіны-Шарлоты Бельгійскай.
Біяграфія У 1975 годзе прайшоў курс падрыхтоўкі ваенных афіцэраў у Каралеўскай ваеннай акадэміі Сандхерст (Вялікабрытанія). У 1980 годзе скончыў Жэнеўскі ўніверсітэт, дзе вывучаў паліталогію. Стажыраваўся ў ЗША.
У 1978—2000 гады ён займаў пасаду ганаровага прэзідэнта Камітэта эканамічнага развіцця краіны. У гэты час ён здзяйсняў паездкі з мэтай развіцця супрацоўніцтва Люксембурга з рознымі краінамі і прыцягнення інвестыцый.
У 1980—1988 гады прынц быў членам Дзяржаўнага савета Люксембурга (кансультатыўны орган пры вялікім герцагу).
7 кастрычніка 2000 года, пасля адрачэння яго бацькі, узышоў на пасад і прыняў канстытуцыйную прысягу ў Палаце дэпутатаў (аднапалатны парламент). Ён стаў дзявятым вялікім герцагам Люксембурга.
У 2008 годзе адмовіўся падпісаць закон, які легалізуе эўтаназію, што выклікала палітычны крызіс і пацягнула за сабой змену Канстытуцыі ў бок памяншэння паўнамоцтваў суверэна — з гэтага часу вялікі герцаг не ўхваляе (сцвярджае) законы, а толькі публікуе іх.
3 кастрычніка 2025 года вялікі герцаг Люксембурга Анры адрокся ад стальца, але захаваў свой тытул (не будзе выконваць манархічныя абавязкі)Анри (великий герцог Люксембурга) Анри (великий герцог Люксембурга).
Сям’я З 1981 года жанаты з Марыяй Тэрэзай Местрэ, дачкой кубінскіх эмігрантаў. У іх пяцёра дзяцей, сыны — Гіём, Фелікс, Луі, Себасцьян, і дачка — Аляксандра.
Крыніцы
Спасылкі
Інфармацыя пра вялікі герцага Анры на сайце ўрада Люксембурга (англ.).
Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Члены МАК Катэгорыя:Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання Катэгорыя:Асобы на манетах Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Пармскія Бурбоны